Беларусь: Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!

``````````
У партнёрстве з асацыяцыяй «Салідарнасць», якая была заснавана ў Брэмене актывістамі беларускіх прафсаюзаў, якія пакінулі Беларусь у мэтах бяспекі. Арганізацыя створана для падтрымкі тых прафсаюзных актывістаў, якія былі арыштаваныя і асуджаныя рэжымам Лукашэнкі. Асацыяцыя «Салідарнасць» аказвае гуманітарную, прававую і інфармацыйную дапамогу гэтым людзям і іх сем'ям; і заклікае ўсіх далучыцца да барацьбы за вызваленне палітвязняў. Кампанія праводзіцца ў партнёрстве з Беларускім Кангрэсам Дэмакратычных прафсаюзаў Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП), Міжнародным саюзам работнікаў харчовай прамысловасці (IUF), глабальным прафсаюзам IndustriALL і Public Services International (PSI).
















19 красавіка 2022 года былі арыштаваныя дзясяткі прафсаюзных лідэраў і актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Падставай для арыштаў стала публічная антываенная прафсаюзная пазіцыя і крытыка беларускіх уладаў за парушэнне асноўных правоў чалавека. Больш за 30 прафсаюзнікаў былі асуджаныя да 9 гадоў па сфабрыкаваных абвінавачваннях за сваю пазіцыю. Усе дэмакратычныя прафсаюзы былі ліквідаваны, а прафсаюзная дзейнасць забароненая. Прафсаюзныя актывісты і працоўныя, якія былі заўважаныя ў пратэстах 2020 года, звольненыя. Звольненыя не могуць знайсці працу, а іх сем'і застаюцца без сродкаў да існавання. Зняволеных прафсаюзных лідэраў масава залічваюць да экстрэмістаў і тэрарыстаў. Прафсаюзы маюць поўнае права свабодна дзейнічаць і абараняць правы і інтарэсы сваіх сябраў. Рэпрэсіі і пераслед павінны быць спынены, палітвязні павінны быць вызваленыя!


Вы можаце дапамагчы! Напішыце вашае імя і электронны адрас, потым націсніце гузік "адаслаць паведамленне" унізе гэтай старонкі.

Прозвішча, імя і імя па бацьку:
[абавязкова]
Электронны адрас:
[абавязкова]
Ваш прафсаюз/ваша арганізацыя
Вашая краіна:
Вы можаце напісаць асабістае паведамленне тут ці адаслаць ужо падрыхтаваны тэкст.


Stop spam!
Enter the number 5269 here:

Thank you


Калі вы жадаеце атрымліваць інфармацыю аб новых тэрміновых кампаніях у будучыні, калі ласка, пастаўце галачку тут:

Yes :
No :







Вашае паведамленне будзе адаслана па наступных электронных адрасах:
zaidarnast@gmail.com