if (be eq "eo") { } elsif (be eq "fr") { } else { }

Гэтая кампанія закрыта.



Беларусь: Спыніць гвалт - абараніць дэмакратыю і правы чалавека

````
У садружнасці з БНП, БКДП, Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў,, Еўрапейскай канфедэрацыяй прафсаюзаў,, глабальнымі саюзамі IndustriALL і IUF .

9 жніўня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Яны зноў былі адкрыта сфальсіфікаваныя на карысць шматгадовага кіраўніка Лукашэнкі. Гэта выклікала буру народных пратэстаў. Сілы бяспекі адказалі беспрэцэдэнтным тэрорам: масавымі арыштамі, збіццём і катаваннямі пратэстуючых. Па краіне пракацілася хваля спантанных прыпынкаў працы. Рабочыя пачалі ствараць забастовачныя камітэты для падрыхтоўкі да ўсеагульнага страйку ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў.

Сярод патрабаванняў страйкоўцаў: прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі, вызваліць усіх палітвязняў і дэманстрантаў, прадухіліць пераслед удзельнікаў забастоўкі і адмяніць сістэму кароткатэрміновых кантрактаў. Адміністрацыя і службы бяспекі аказваюць ціск на страйкоўцаў, сябраў страйкавых камітэтаў і іх сем'і. Шмат каму пагражаюць звальненнем. Найбольш актыўных затрымліваюць спецслужбы.

Мы павінны дапамагчы спыніць хвалю гвалту.




Вашае паведамленне будзе адаслана па наступных электронных адрасах:
info@belpc.by, mail@mfa.gov.by, bnpsoligorsk@gmail.com, cr@sovrep.gov.by