Гэтая кампанія закрыта.



Беларусь: Кампанія за аднаўленне на працы прафсаюзнага актывіста

У партнёрстве з IndustriALL і Беларускім незалежным прафсаюзам гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў (Беларускі незалежны прафсаюз, БНП) - незалежным прафсаюзам, які змагаецца за правы працоўных у аўтарытарнай Беларусі. IndustriALL прадстаўляе 50 мільёнаў рабочых у 140 краінах у горназдабыўной, энергетычнай і вытворчай галінах і з'яўляецца сілай сусветнай салідарнасці, якая займаецца барацьбой за лепшыя ўмовы працы і правы прафсаюзаў ва ўсім свеце.

Мікалай Валадзько быў звольнены з працы ў рамках праекта па будаўніцтве шахты ў Беларусі пасля таго, як стварыў мясцовую прафсаюзную суполку для абароны правоў працоўных.

Працы па праекце рэалізуе нямецкая кампанія Redpath Deilmann, якая належыць канадскай кампаніі Redpath Mining. З траўня 2019 года працаўнікі кампаніі спрабавалі дамагчыся ад кампаніі правядзення атэстацыі працоўных месцаў, што дало б падземным работнікам права на дадатковыя ільготы і гарантыі. Для абароны сваіх правоў, пры падтрымцы Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) рабочыя стварылі мясцовы прафсаюз. Кампанія адказала рэпрэсіямі і адмовілася працягваць кантракт Мікалая Валадзько. Такім чынам з 31 сакавіка гэтага года высокакваліфікаваны спецыяліст застаўся без працы ў разгар пандэміі COVID-19.

Падтрымайце патрабаванні БНП і IndustriALL па падаўжэнні кантракту прафсаюзнага актывіста Мікалая Валадзько, па атэстацыі працоўных месцаў у Redpath Deilmann і па ўжыванні ўсіх мер па ахове і бяспецы працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.




Вашае паведамленне будзе адаслана па наступных электронных адрасах:
George.Flumerfelt@redpathmining.com, jochen.greinacher@redpathmining.com, holger.hertel@redpathmining.com, unionbnp@yahoo.com